абы-што́, абы-чаго.
1. займ. няпэўны. Што‑н., што папала.
2. у знач. наз. Разм. неадабр. Непатрэбшчына, абсурд, глупства. — Пакінь гаварыць абы-што! — Пятро заўсёды быў спакойны і разважлівы. Новікаў. [Антон:] — Можа я пагаварыў табе абы-чаго? Ермаловіч.
абы-я́к, прысл.
Як папала, неахайна; нядбала. Калі дадаць да гэтага хату, абы-як складзеную з камення.., без даху, — дык гэта і будзе ўся гаспадарка Асана. Маўр.
абы-які́, ‑ая, ‑ое, займ. няпэўны.
1. Які-небудзь, які-папала. Абы-якая замінка ці маленькая няўпраўка,.. [Уладзімір Аляксеевіч] ужо там [на полі]. Пальчэўскі.
2. Разм. Звычайны, усякі. [Тамаш:] — Раней, дык я мог і ў абы-якіх ботах зімаваць. Чорны.