абцяжа́рванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абцяжарваць — абцяжарыць.
абцяжа́рвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да абцяжарыцца.
2. Зал. да абцяжарваць.
абцяжа́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абцяжарыць.
абцяжа́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1. Зрабіцца цяжкім, вагавітым.
2. перан. Узяць на сябе многа клопату, цяжкасцей.
абцяжа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; заг. абцяжар; зак., каго-што.
1. Зрабіць цяжкім, вагавітым. Наліліся антонаўкі сокам густым, Абцяжарылі нізкія яблыні. Панчанка. // Выклікаць адчуванне стомленасці. Нават зморанасць, якая абцяжарыла ногі і рукі, была прыемнай. Мележ.
2. перан. Нарабіць многа клопату, непрыемнасці, цяжкасцей. Сотнікаў адчуваў, як проста было ператварыцца з напарніка ў абузу, і найбольш асцерагаўся менавіта таго, хоць і ведаў, што калі здарыцца найгоршае — выйсце для сябе знойдзе сам, не абцяжарыць нікога. Быкаў.
абця́жачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да абцяжкі, служыць для абцяжкі. Абцяжачная тканіна.
абця́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.
Тое, чым абцягнута што‑н. Крэслы са скураной абцяжкай.
абцяжны́, ‑ая, ‑ое.
Які прызначаны, служыць для абцягвання. Абцяжная машына.
абцяка́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць абцякальнага. Абцякальнасць формы.
абцяка́льнік, ‑а, м.
Спец. Прыстасаванне, якое змяншае супраціўленне паветра пры руху.