абні́мкі, ‑аў; адз. няма.
Тое, што і абдымкі.
абно́ва, ‑ы; Р мн. ‑ноў, ж.
Разм. Тое, што і абноўка. [Каця] была добрая швачка, і шыць абновы да яе неслі ледзь не з усяе вёскі. Сачанка. // перан. Нешта новае, толькі што пабудаванае. Ды не ўявіш сягоння цябе [Беларусь] без гранітных абноў і пявучых турбін, і вядомых у свеце машын. Вялюгін.
абно́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.
Спец.
1. Пылок з кветак, які пчала прыносіць на задніх ножках. У маі цвітуць сады, пчолы вяртаюцца ў вулей з абножкай. Ермаловіч.
2. толькі мн. (абно́жкі, ‑жак). Грубая кароткавалосая воўна з ног авечак.
абно́сіцца, ‑носіцца; незак.
Зал. да абносіць.
абно́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; заг. абнось.
Незак. да абнесці.
абно́скі, ‑аў; адз. абносак, ‑ска, м.
Разм. Падношанае, пашарпанае адзенне, абутак. Насіць чужыя абноскі. □ Недзе з аддаленага кутка, з-пад кухні.., выйшла сястра-гаспадыня год пад пяцьдзесят — уся шэрая, у абносках з галавы да ног. Пестрак.
абно́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.
Разм. Новая, нядаўна набытая, пашытая рэч, якой яшчэ не карысталіся. Купіць абноўку.
абно́ўлены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абнавіць.
2. у знач. прым. Якому нададзены новыя якасці; палепшаны. Абноўленыя землі.
абно́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абнасіць.