Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абва́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абварыцца.

2. Зал. да абварваць.

абва́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абварыць.

абвары́цца, ‑варыцца; зак.

Стаць абвараным. Мяса абварылася.

абвары́ць, ‑вару, ‑варыш, ‑варыць; зак., каго-што.

Крыху паверыўшы, зверху зварыць, а ўсярэдзіне пакінуць сырым. Абварыць мяса. // Абліць варам (кіпнем). Абварыць венік. □ Пякло нясцерпна. Млела ўсё навокал, Нібы зямлю хто варам абварыў. Гілевіч.

абвастра́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абвастрыцца.

2. Зал. да абвастраць.

абвастра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абвастрыць.

абвастры́цца, ‑вострыцца; зак.

1. Зрабіцца танчэйшым, вастрэйшым (пра рысы твару); завастрыцца. Цімашкоў за апошнія гады вонкава змяніўся: крыху схуднеў тварам, лоб пасеклі маршчыны, абвастрыліся скулы. «Беларусь».

2. Зрабіцца вастрэйшым, рэзка выяўленым (пра пачуцці, адчуванні, якасці і пад.). Зрок абвастрыўся. // Набыць цяжэйшую форму. Хвароба абвастрылася.

3. Зрабіцца больш напружаным, жорсткім (пра якія‑н. адносіны, супярэчнасці і пад.). Барацьба на шахматным турніры абвастрылася. У эпоху імперыялізму рэзка абвастрыліся супярэчнасці паміж метраполіямі і калоніямі.

абвастры́ць, ‑вастру, ‑вострыш, ‑вострыць; зак., што.

1. Зрабіць мацнейшымі, вастрэйшымі выяўленні пачуццяў, якасцей і пад. Абвастрыць пільнасць. □ Развагу і зрок абвастрыла ў дзеда разведка-хада. Колас. // Зрабіць цяжэйшым. Абвастрыць хваробу, боль.

2. Зрабіць больш напружаным, жорсткім (пра адносіны, супярэчнасці). Імперыялістычная вайна рэзка абвастрыла класавыя супярэчнасці, паскорыла наспяванне рэвалюцыі. «Весці».

абвастрэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвастраць — абвастрыць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. абвастрацца — абвастрыцца.

абвашы́вець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Стаць вашывым.