абаграва́льнік, ‑а, м.
Прылада для абагравання. Электрычны абагравальнік.
абаграва́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для абагравання. Абагравальная ўстаноўка. Абагравальная камера.
абаграва́нне, ‑я, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абаграваць — абагрэць і абагравацца — абагрэцца.
абаграва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да абагрэцца.
2. Зал. да абаграваць.
абаграва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абагрэць.
абагрэ́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абагрэць.
абагрэ́ў, ‑грэву, м.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абаграваць — абагрэць і стан паводле знач. дзеясл. абагравацца — абагрэцца.
абагрэ́цца, ‑грэюся, ‑грэешся, ‑грэецца; зак.
Пабыўшы ў цяпле, пазбавіцца адчування холаду; сагрэцца. Зося села на край гаспадарскай печы абагрэцца. Чорны.
абагрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., каго-што.
Зрабіць цёплым, сагрэць што‑н. Абагрэць рукі. □ Сёння я незвычайна радасны, Ну, не хлопец — усмешка адна: Цеплынёю дваццаціградуснай Абагрэла мяне вясна. Бураўкін.
абагу́ленасць, ‑і, ж.
Якасць, уласцівасць абагуленага.