Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абдзіра́лаўка, ‑і, ДМ ‑лаўцы, ж.

Разм. Вымаганне непамерна высокай платы (за працу, паслугі, тавар і пад.).

абдзіра́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Машына для абдзірання, ачысткі зерня ад абалонкі; шатроўка; крупадзёрка.

абдзіра́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абдзіраць — абадраць, абдзерці і абдзірацца — абадрацца, абдзерціся.

абдзіра́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абадрацца, абдзерціся (у 1 знач.).

2. Зал. да абдзіраць.

абдзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да абадраць, абдзерці.

2. Спец. Механічны спосабам знімаць з зерня абалонку; знімаць верхні слой чаго‑н.

абдзіра́ч, ‑а, м.

Разм. Тое, што і абдзірала (у 1 знач.). Я ўпершыню сам убачыў, што доктара, пана Бадоўскага, правільна называлі абдзірачом. Брыль.

абдзі́рачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які прызначаны для абдзірання. Абдзірачны станок.

абдзі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. абдзіраць — абдзерці (у 1 знач.).

2. толькі мн. (абдзі́ркі, ‑рак). Ільняное ці канаплянае валакно з-пад грэбеня. // Кудзеля з такога валакна; зрэб’е.

абдзьму́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Дзьмухаючы, ачысціць ад чаго‑н. (пылу, пушынак і пад.). Абдзьмухаць печаную бульбу.

абдзьму́хванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абдзьмухваць — абдзьмухаць.