абдзьму́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Дзьмухаючы, ачысціць ад чаго‑н. (пылу, пушынак і пад.). Абдзьмухаць печаную бульбу.
абдзьму́хванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абдзьмухваць — абдзьмухаць.
абдзьму́хвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да абдзьмухваць.
абдзьму́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абдзьмухаць.
абдзьму́ць, ‑му, ‑меш, ‑ме; зак., каго-што.
Тое, што і абадзьмуць.
абдзялі́цца, ‑дзялюся, ‑дзелішся, ‑дзеліццца; зак.
Памыліцца, дзелячы што‑н.
абдзялі́ць, ‑дзялю, ‑дзеліш, ‑дзеліць; зак., каго-што.
1. Пры падзеле, размеркаванні не даць каму‑н. нічога або даць менш, чым іншым. Калі хлеба па картках сям’і неставала, рукі матчыны зналі, што трэба рабіць, — так умелі апошні кавалак дзяліць, каб усіх падзяліць, а сябе — абдзяліць. А. Вольскі. [Варвара:] — Зіма, нябось, слязу пусціў: яго брыгаду абдзялілі, дзве касілкі далі ў Варварыну брыгаду, а яму толькі адну... Васілевіч. // Надзяліць у недастатковай меры якімі‑н. якасцямі, здольнасцямі і пад. або пазбавіць якіх‑н. якасцей, здольнасцей і пад. Прырода абдзяліла яго ростам і сілай.
2. Надзяліць усіх чым‑н., аддаючы кожнаму яго долю. Абдзяліць дзяцей гасцінцамі. □ — Мая воласць вялікая, — Белым сырам не абдзеліш. З нар.
абдзяля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да абдзяліцца.
2. Зал. да абдзяляць.
абдзяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да абдзяліць.
абдзярно́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абдзярноўваць — абдзернаваць.