Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абагаці́ць, ‑гачу, ‑гаціш, ‑гаціць; зак., што.

Спец. Палепшыць якасць чаго‑н., зрабіць багацейшым яго змест, уносячы ці выдаляючы пэўнае рэчыва, састаў і пад. Абагаціць руду.

абагача́льнасць, ‑і, ж.

Спец. Здольнасць абагачацца (пра карысныя выкапні).

абагача́льнік, ‑а, м.

Спец.

1. Рэчыва, састаў і пад., якія паляпшаюць якасць глебы, руды, мінералаў і пад.

2. Спецыяліст па абагачэнню выкапняў.

абагача́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які служыць для абагачэння выкапняў. Абагачальная фабрыка.

абагача́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абагаціцца.

2. Зал. да абагачаць.

абагача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абагаціць.

абагачэ́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абагачаць — абагаціць і абагачацца — абагаціцца.

абагна́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абагнаць.

абагна́цца, абганюся, абгонішся, абгоніцца; заг. абганіся; зак. (звычайна з адмоўем «не»).

Абараніцца ад каго‑н., хто назойліва спрабуе напасці (часцей пра жывёл, насякомых). Не абагнацца ад сабак. (У беспрыназоўнікавых канструкцыях з адмоўем выступае таксама ў значэнні мноства). У лесе камароў — не абагнацца.

абагна́ць, абганю, абгоніш, абгоніць; заг. абгані; зак., каго-што.

1. Выперадзіць, рухаючыся хутчэй. Якраз у гэтым месцы калону абагналі грузавікі, напакаваныя вайсковай маёмасцю. Чорны. // Вырасці большым, вышэйшым за каго‑, што‑н. на працягу аднаго і таго ж часу. [Мятлічка] ростам абагнала ўсіх. Грамовіч. // перан. Дасягнуць большых поспехаў у параўнанні з кім‑, чым‑н. Абагнаць таварыша ў вучобе.

2. Сагнаць каго‑н. адкуль‑н. (звычайна пра насякомых, птушак). Абагнаць мух.

3. З дапамогай плуга-акучніка абгарнуць зямлёю радкі бульбы, буракоў і пад. Праязджаючы на сваё поле, [Мікуць] кожны дзень бачыў, як наўздзіў расла ў градусах калгасная бульба. Абагналі яе добра з гэтага боку. Чорны.

4. Зняць, садраць. Абагнаць кару.

5. Прагнаць каго‑н. вакол чаго‑н.

•••

Абагнаць (раннюю) расу — устаць вельмі рана, на золку.