Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абвя́ліцца, ‑ліцца; зак.

Стаць абвяленым, падсохнуць. Рыба абвялілася.

абвя́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; заг. абвяль; зак., што.

Падсушыць на сонцы або на ветры якія‑н. харчовыя прадукты (мяса, рыбу і пад.) з мэтай іх захавання. Абвяліць рыбу.

абвя́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Прывялы, змарнелы; без жыццёвых сокаў і свежасці (аб раслінах). Дзе-нідзе... [лісце] яшчэ вісела на голлях — то жоўта-залацістае,.. то брудна-зялёнае, абвялае. Якімовіч.

2. перан. Пазбаўлены сілы, бадзёрасці, здольнасці дзейнічаць; расслаблены. Раман Дзянісавіч кінуў трубку, нібы яна апякла руку, і, абвялы, сеў на крэсла. Хадкевіч.

абвя́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвяльваць — абвяліць.

абвя́львацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абвяліцца.

2. Зал. да абвяльваць.

абвя́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абвяліць.

абвя́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. абвяў, ‑вяла; зак.

Тое, што і абвяць (у 1 знач.).

абвярга́льны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які можа абвергнуць. Абвяргальныя даныя.

абвярга́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да абвяргаць.

абвярга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абвергнуць.