Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сана́цыя, ‑і, ж.

1. Лячэбна-прафілактычныя мерапрыемствы па аздараўленню, палепшанню стану здароўя (звычайна пра поласць рота).

2. Сістэма мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў капіталістычных краінах з мэтай папярэдзіць банкруцтва буйных банкаў, трэстаў і пад.

3. Назва рэакцыйнага рэжыму ў панскай Польшчы 1926–1939 гг. Каралюку ўспомнілася, як у гады санацыі, калі ён засыпаўся на адной справе і паны ледзь не запраторылі яго туды, адкуль наўрад ці выкараскаўся б, людзі, асабліва сяляне, падняліся як адзін і нібы крыкнулі так, што ўвесь свет пачуў: не дадзім нашага Каралюка ў крыўду! Сабаленка.

[Лац. sanatio — лячэнне, аздараўленне ад запо — лячу, вылечваю.]

са́начкі, ‑чак; адз. няма.

Разм. Памянш.-ласк. да сані, санкі. Любіш катацца, любі і саначкі вазіць. Прыказка.

са́начнік, ‑а, м.

1. На шахтах у мінулым — рабочы, які займаўся адкатам вугалю з забою; адкатчык.

2. Спартсмен, які займаецца скарасным спускам па спартыўных санях.

са́начны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да саней, санак. Саначныя палазы. // Звязаны з выкарыстаннем санак, саней. Саначны спорт.

санба́т, ‑а, М ‑баце, м.

Санітарны батальён — ваенная лячэбная ўстанова перасоўнага тыпу, дзе раненыя праходзяць папярэднюю санітарную апрацоўку і лячэнне. У санбаце ў ціхую бяссонную ноч Андрэй чуў размову за дашчанай перагародкай. Кулакоўскі.

санба́таўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да санбата. Санбатаўская амбулаторыя.

санву́зел, ‑зла, м.

Санітарны вузел. Дзядзькі-сантэхнікі доўга аглядалі санвузел. Жычка.

сангвіні́зм, ‑у, м.

1. Уласцівасці тэмпераменту сангвініка.

2. Разм. Жыццярадаснасць.

сангві́нік, ‑а, м.

Чалавек сангвінічнага тэмпераменту.

[Ад лац. sanguis, sanguinis — кроў, жыццёвая сіла.]

сангвіні́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Жан. да сангвінік.