сана́цыя, ‑і,
1. Лячэбна-прафілактычныя мерапрыемствы па аздараўленню, палепшанню стану здароўя (звычайна пра поласць рота).
2. Сістэма мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў капіталістычных краінах з мэтай папярэдзіць банкруцтва буйных банкаў, трэстаў і пад.
3. Назва рэакцыйнага рэжыму ў панскай Польшчы 1926–1939 гг.
[Лац. sanatio — лячэнне, аздараўленне ад запо — лячу, вылечваю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)