Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аб’ектывізава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад аб’ектывізаваць.

2. у знач. прым. Рэальны, які аб’ектыўна існуе, тыпізаваны. Паэтызуючы рэвалюцыю, іх творцы [аўтары паэм 20‑х гадоў] не спынялі яшчэ ўвагі на канкрэтных падзеях, не ўздымаліся да стварэння аб’ектывізаванага вобраза героя рэвалюцыі. Лойка.

аб’ектывізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да аб’ектывізаваць.

аб’ектывізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Тое, што і аб’ектываваць.

аб’ектывіза́цыя, ‑і, ж.

Тое, што і аб’ектывацыя.

аб’ектыві́зм, ‑у, м.

1. Тое, што і аб’ектыўнасць (у 2 знач).

2. Уяўная аб’ектыўнасць, «беспартыйнасць» у навуцы і мастацтве, за якой хаваецца варожая марксісцка-ленінскай класавай ацэнцы рэчаіснасці буржуазная, ідэалістычная ідэалогія. Асноўная рыса разважанняў аўтара [легальнага марксіста Струвэ], адзначаная з самага пачатку, гэта яго вузкі аб’ектывізм, які абмяжоўваецца доказам немінучасці і неабходнасці працэсу і не імкнецца ўскрываць у кожнай канкрэтнай стадыі гэтага працэсу ўласцівую яму форму класавага антаганізму, — аб’ектывізм, які характарызуе працэс наогул, а не тыя антаганістычныя класы ў паасобку, з барацьбы якіх складваецца працэс. Ленін.

аб’ектыві́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік аб’ектывізму (у 2 знач.).

аб’ектыві́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з аб’ектывізмам (у 2 знач.). Аб’ектывісцкі погляд на гісторыю, а Максім Багдановіч дасканала разумеў згубны для мастацтва халодна-абыякавый, аб’ектывісцкі падыход да жыццёвых з’яў. Майхровіч.

аб’екты́ў, ‑тыва, м.

Частка аптычнай прылады, якая складаецца з адной або некалькіх лінзаў, накіраваных на аб’ект разгляду. Аб’ектыў фотаапарата. Аб’ектыў тэлескопа.

[Ад лац. objectum — прадмет.]

аб’екты́ўнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць эфектыўнага; рэальнае, незалежнае ад свядомасці існаванне чаго‑н. як самастойнага аб’екта. Аб’ектыўнасць навакольнага свету і яго заканамернасцей.

2. Адпаведнасць аб’ектыўнай рэчаіснасці, адсутнасць суб’ектывізму ў разважанні аб чым‑н., бесстароннасць. Аб’ектыўнасць адзнакі.

аб’екты́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які існуе па-за свядомасцю і незалежна ад яе. Аб’ектыўная неабходнасць капіталізму, які перарос у імперыялізм, нарадзіла імперыялісцкую вайну. Ленін.

2. Бесстаронні, праўдзівы, пазбаўлены суб’ектывізму. Аб’ектыўны вывад. □ Ніводзін аб’ектыўны чалавек не можа адмаўляць, што ўплыў краін сацыялізма на ход сусветных падзей становіцца ўсё мацнейшым, усё глыбейшым. Брэжнеў.

•••

Аб’ектыўная ісціна гл. ісціна.

Аб’ектыўная рэальнасць гл. рэальнасць.