Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абціска́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абціскаць — абціснуць.

абціска́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абціснуцца.

2. Зал. да абціскаць.

абціска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абціснуць.

абціска́ч, ‑а, м.

Спец. Прыстасаванне для сціскання, абціскання чаго‑н.

абціскны́, ‑ая, ‑ое.

Тое, што і абціскальны.

абці́снуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абціснуць (у 2 знач.).

абці́снуцца, ‑нецца; зак.

Стаць абціснутым; прымяцца.

абці́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

1. Сціснуць з усіх бакоў, каб выціснуць вільгаць, ушчыльніць. Злосны на ўсіх на свеце, Суконка абціснуў далонямі штаны, каб з іх сцякла вада, выкруціў анучы і ўсцягнуў боты. Паслядовіч.

2. Прымяць. Абціснуць салому.

абціха́ць, ‑ае.

Незак. да абціхнуць.

абці́хнуць, ‑не; пр. абціх; ‑ла; зак.

Разм.

1. Паслабець у дзеянні, сіле (пра стыхійныя з’явы). Гром абціх. Мяцеліца абціхла.

2. Стаць цішэйшым; паслабець (пра гукі, шум, боль і пад.). Страляніна абціхла. // перан. Трохі супакоіцца; улегчыся. Аднак, калі трохі абціхла шуміха вакол гэтай справы, Таня і Вера наладзілі сістэматычную перапіску з Надзяй. Машара.