абсарбцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да абсорбцыі.
абсачы́ць, ‑сачу, ‑сочыш, ‑сочыць; зак., каго-што.
Разм. Абгледзець, разгледзець, правесці назіранне; высачыць. [Коля] мог абсачыць за суткі шырокі круг мясцовасці, узяць на памяць кожны след. Чорны. Немцам, нарэшце, удалося напасці на след партызан і нават абсачыць месца, дзе стаяў цяпер іх атрад. Сачанка.
абсаю́зіць, ‑саюжу, ‑саюзіш, ‑саюзіць; зак., што.
Абшыць саюзкамі. Абсаюзіць боты.
абсвіста́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абсвістаць.
абсвіста́ць, ‑свішчу, ‑свішчаш, ‑свішча; зак., каго-што.
Свістам выказаць каму‑н. сваё неадабрэнне, асуджэнне, пагарду. // Абвеяць са свістам (пра вецер).
абсві́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абсвістаць.
абсе́вак, ‑се́ўка, м.
1. Выпадкова абмінутае пры сяўбе месца, незасеяная лапінка на ніве. А калі сеялі лён, дык.. [Харціна] сама трое сутак не сыходзіла з сеялкі, баялася, каб дзе якога абсеўка не зрабілі. Сабаленка.
2. толькі мн. (абсе́ўкі, ‑се́ўкаў і ‑се́вак). Рэшткі ад прасявання; высеўкі. // перан. Нешта непаўнацэннае, горшае. [Тэкля:] А што мы, абсеўкі якія, па-твойму? Губарэвіч.
3. У выразе: на абсевак — на пасеў, на насенне. Пакінуць самага лепшага зерня на абсевак.
абсе́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абседзець.
2. у знач. прым. Прымяты ад доўгага сядзення.
абсе́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абседзець.
абсе́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
Разм. Седзячы, абмяць. Абседзець крэсла.