Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абража́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абразіць.

абра́з 1, ‑а, м.

Малюнак бога або святога ў выглядзе партрэта як прадмет рэлігійнага пакланення. Старая паляшучка, знахарка Мар’я, набожна перахрысцілася, падняўшы вочы на абраз. Колас. Дзеці баяліся бога, што сярдзіта пазіраў з абразоў на покуці. С. Александровіч.

абра́з 2, ‑а, м.

Тое, што і вобраз (у 1 знач.). Скарылася стыхія, Змяніла свой абраз. Колас. Лапці ды сярмягі — як абраз не боскі: Гэта нашы людзі, Людзі нашай вёскі. Купала. Абразы змагання за волю прыгнечаных праходзяць кінастужкай перад Міхалкам. Бядуля.

абра́за, ‑ы, ж.

Тое, што можа абразіць каго‑н.; зняважлівы ўчынак, зняважлівае слова і пад. Свістам, лаянкай, рогатам, абразай адказвае зала на дзёрзкасць акцёраву. Мікуліч. Васіля Чурылу прымушаюць выконваць многа лішняй работы ды яшчэ кожны дзень слухаць лаянку і абразу. Пшыркоў.

абраза́льшчык, ‑а, м.

Рабочы па абрэзцы чаго‑н.

абраза́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да абразальшчык.

абраза́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абразаць — абрэзаць.

2. Рэлігійны абрад у яўрэяў і некаторых іншых народаў, які зводзіцца да адразання крайняй плоці мужчынскага члена.

абраза́ны, ‑ая, ‑ае.

Такі, над якім зроблены абрад абразання.

абраза́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абрэзацца.

2. Зал. да абразаць.

абраза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абрэзаць.

абразі́вы, ‑аў (адз. абразіў, ‑ва), мн.

Дробназярністыя ці парашкападобныя рэчывы вялікай цвёрдасці, якія выкарыстоўваюцца пры механічнай апрацоўцы металаў, шкла і інш.