Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абкарэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Які пакрыўся брудам, засохлай граззю і пад.

абкарэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Пакрыцца брудам, засохлай граззю і пад.

абкасі́цца, ‑кашуся, ‑косішся, ‑косіцца; зак.

1. Разм. Закончыць касьбу. Да пачатку жніва калгас абкасіўся.

2. У працэсе работы набыць патрэбныя якасці (аб новай касе).

абкасі́ць, ‑кашу, ‑косіш, ‑косіць; зак., што.

1. Скасіць траву вакол чаго‑н. Абкасіць куст.

2. Пакасіць, скасіць усё. Абкасіць лугі. □ У тым баку, дзе была вёска, курэлася балота: высахла, калі яго абкасілі, і цяпер занялося агнём. Пташнікаў.

3. Апярэдзіць, перамагчы ў касьбе. Хто каго абкосіць.

абка́т, ‑у, М ‑каце, м.

Спец. Тое, што і абкатка. Абкат аўтамашыны.

абката́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абкатаць.

абката́цца, ‑аецца; зак.

1. Зрабіцца роўным, гладкім; утрамбавацца ад язды. Дарога абкаталася.

2. Спец. Прайсці абкатку.

абката́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Ездзячы, зрабіць паверхню роўнай, гладкай. Абкатаць новую дарогу.

2. Спец. Пробнай яздой, работай праверыць гатоўнасць, прыгоднасць чаго‑н. Абкатаць аўтамашыну.

абка́тачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Звязаны з абкаткай. Абкатачная машына.

абка́тванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абкатваць — абкатаць.