абдзіма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абадзьмуць, абдзьмуць.
абдзіра́ла, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.
1. Разм. Той (тая), хто вымагае непамерную цану, плату; хабарнік, махляр, круцель. «Абдзірала, міраед», — бурчаў дзед на папа. Якімовіч. [Лабановіч:] — Затое ж у настаўніка сумленне чыстае: гэта не абдзірала-ўраднік, не прыстаў і не валасны пісар. Колас.
2. м. Від матыля, які аб’ядае лісце і пупышкі пладовых дрэў.
абдзіра́лаўка, ‑і, ДМ ‑лаўцы, ж.
Разм. Вымаганне непамерна высокай платы (за працу, паслугі, тавар і пад.).
абдзіра́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Разм. Машына для абдзірання, ачысткі зерня ад абалонкі; шатроўка; крупадзёрка.
абдзіра́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абдзіраць — абадраць, абдзерці і абдзірацца — абадрацца, абдзерціся.
абдзіра́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да абадрацца, абдзерціся (у 1 знач.).
2. Зал. да абдзіраць.
абдзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да абадраць, абдзерці.
2. Спец. Механічны спосабам знімаць з зерня абалонку; знімаць верхні слой чаго‑н.
абдзіра́ч, ‑а, м.
Разм. Тое, што і абдзірала (у 1 знач.). Я ўпершыню сам убачыў, што доктара, пана Бадоўскага, правільна называлі абдзірачом. Брыль.
абдзі́рачны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які прызначаны для абдзірання. Абдзірачны станок.
абдзі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. абдзіраць — абдзерці (у 1 знач.).
2. толькі мн. (абдзі́ркі, ‑рак). Ільняное ці канаплянае валакно з-пад грэбеня. // Кудзеля з такога валакна; зрэб’е.