Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абганя́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абганяць — абагнаць.

абганя́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да абагнацца.

2. Зал. да абганяць.

абганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да абагнаць.

абгарадзі́цца, ‑раджуся, ‑родзішся, ‑родзіцца; зак.

Абнесці агароджаю сваю сядзібу, уладанні. [Сымон] ужо жыў у новай хаце, ужо абгарадзіўся, абсталяваўся, абараўся і абсеяўся. Чорны.

абгарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., што.

Абнесці што‑н. агароджаю. Агарадзіць сад. □ Здавалася, што гаспадар меў перад сабою мэту паставіць будынак і абгарадзіць яго навек. Чорны.

абга́рак, ‑рка, м.

Абгарэлая рэшта (бервяна, запалкі і пад.). Хоць ліў безупынку дождж, да світання ад трох гумнаў асталіся толькі мокрыя абгаркі. Мележ. Тышкевіч намацаў пад узгалоўем запалкі, доўга шукаў сярод абгарэлых цэлую, злаваў на старую прывычку соваць у карабок абгаркі. Асіпенка.

абгара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абгарэць.

абга́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абгарэць.

абгарну́цца, ‑гарнуся, ‑горнешся, ‑горнецца; зак.

1. Акрыць, ахінуць сябе чым‑н. Абгарнуцца плашчом.

2. Пакрыць, ахінуць сабой што‑н. Канец шаліка абгарнуўся па назе і абвіс дзесьці ззаду ажно да пят. Галавач.

абгарну́ць, ‑гарну, ‑горнеш, ‑горне; зак., каго-што.

1. Абсыпаць што‑н. чым‑н. поўнасцю або часткова. Абгарнуць дрэўцы зямлёю.

2. Пакрыць, ахінуць чым‑н. з усіх бакоў; укруціць у што‑н. Абгарнуць кнігу папераю. □ Цімошка прысеў, каб латвей запаліць падпалак, а Юзік абгарнуў яго халацікам, закрываючы ад ветру. Колас.

3. перан. Абвалачы з усіх бакоў. Хмары так абгарнулі неба, што стала цёмна, як у склепе. Чарнышэвіч.