Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абавязко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які безумоўна трэба выконваць. Абавязковая ўмова. Абавязковая пастанова. // Які патрабуецца ў заканадаўчым парадку. Усеагульнае абавязковае навучанне.

2. Які заўсёды павінен быць, заўсёды прысутнічае. Абавязковы экземпляр. □ У п’есах Марцінкевіча важная роля адводзіцца куплету, які раней быў абавязковай прыналежнасцю вадэвіля. Ярош.

абагаві́ць, ‑гаўлю, ‑гавіш, ‑гавіць; ‑гавіце; зак., каго-што.

Тое, што і абогатварыць.

абагаўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абагаўляць — абагавіць.

абагаўлёны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абагавіць.

абагаўля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да абагаўляць.

абагаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да абагавіць.

абагаці́цца, ‑гачуся, ‑гацішся, ‑гаціцца; зак.

1. Стаць багатым, разбагацець.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць багацейшым на якое‑н. рэчыва (пра глебу, руду, мінералы і пад.). Глеба абагацілася азотам.

абагаці́ць, ‑гачу, ‑гаціш, ‑гаціць; зак., што.

Спец. Палепшыць якасць чаго‑н., зрабіць багацейшым яго змест, уносячы ці выдаляючы пэўнае рэчыва, састаў і пад. Абагаціць руду.

абагача́льнасць, ‑і, ж.

Спец. Здольнасць абагачацца (пра карысныя выкапні).

абагача́льнік, ‑а, м.

Спец.

1. Рэчыва, састаў і пад., якія паляпшаюць якасць глебы, руды, мінералаў і пад.

2. Спецыяліст па абагачэнню выкапняў.