Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абвапно́ўванне, ‑я, н.

Спец. Адкладанне солей вапны на паверхні чаго‑н. Абвапноўванне тканак.

абвапно́ўвацца, ‑аецца.

Незак. да абвапнавацца.

абва́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абварыць.

абва́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абварваць — абварыць.

абва́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абварыцца.

2. Зал. да абварваць.

абва́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абварыць.

абвары́цца, ‑варыцца; зак.

Стаць абвараным. Мяса абварылася.

абвары́ць, ‑вару, ‑варыш, ‑варыць; зак., каго-што.

Крыху паверыўшы, зверху зварыць, а ўсярэдзіне пакінуць сырым. Абварыць мяса. // Абліць варам (кіпнем). Абварыць венік. □ Пякло нясцерпна. Млела ўсё навокал, Нібы зямлю хто варам абварыў. Гілевіч.

абвастра́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абвастрыцца.

2. Зал. да абвастраць.

абвастра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абвастрыць.