Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адваява́цца, ‑ваююся, ‑ваюешся, ‑ваюецца; зак.

Тое, што і адваяваць (у 3 знач.). [Лякомцаў:] — Вам адразу трэба перапраўляцца на Вялікую зямлю. Вы наваяваліся, Кірыла Пракопавіч, і, прабачце за праўдзівае слова, адваяваліся. Паслядовіч.

адваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак.

1. што. У вайне, у барацьбе адабраць захопленае ворагам або завалодаць тым, што належыць ворагу.

2. перан.; каго-што. Дамагчыся чаго‑н., здабыць што‑н. у выніку барацьбы, настойлівасці, працы, выратаваць каго‑н. [Бабейка:] — Нават пасля вайны адваявалі гектараў пяцьдзесят у балота — вунь, бачыце, чарнее ралля, гэта ўзаралі на зіму. Хадкевіч. [Хірургу] не раз хацелася кінуць папрок гэтаму ганарліўцу, якога ён адваяваў ад смерці, але кожны раз яго спрактыкаваны розум раіў маўчаць. Васілевіч.

3. Разм. Пазбавіцца сілы, моцы ваяваць. [Царская дачка:] — Зноў ідзе на наша царства вялікае войска аж трох каралёў. А бацька мой стары ўжо — ваяваць не можа. Ці не паехаў бы ты за яго? — Куды мне ехаць, — кажа салдат. — Я ўжо сваё адваяваў. Якімовіч.

4. Разм. Праваяваць нейкі час, скончыць ваяваць. Адваяваць два гады. □ Не дачакаўся ў гэты час суровы, Стары шасцідзесятае вясны, Знайшоў спакой на могілках вясковых, Адваяваўшы спраўна тры вайны. Звонак.

адве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. каго-што і без дап. Праведаць, наведаць каго‑, што‑н. Яму [Януку Сялібу] хацелася адведаць дом, Зноў паглядзець на роднае гняздо. Танк. [Рыгорыха:] — Прыязджае маці, Глафіра Парфіраўна, адведаць магілу сына, паглядзець наша жыццё. Гурскі. [Панна Рузя:] — Ваша ранейшая настаўніца колькі ўжо часу хварэе, а вы?.. Хоць бы разочак схадзілі адведаць! Ганьба!.. Брыль.

2. чаго. З’еўшы або выпіўшы трохі чаго‑н., вызначыць смак; пакаштаваць. — Просіць садоўнік Наведацца ў сад, Бабка Тадора Адведаць чарніц. Броўка. Пакаштуй, калі хочаш, адведай — Вунь — кубанскія кавуны! Прыходзька.

3. чаго. Спазнаць, зведаць, паспытаць. Гуляюць хмаркі ў небе сінім, І ледзь хвалюецца рака... Так моцна хочацца дзяўчыне Адведаць шчасце рыбака. Іверс.

адве́дванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адведваць — адведаць.

адве́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адведаць.

адве́дзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адвесці.

адве́дзіны, ‑дзін; адз. няма.

Сяброўскае наведванне каго‑н. звычайна з якой‑н. нагоды. Бадай кожны раз, прыходзячы да сябра ў адведзіны, Янка захапляўся прытулкам свайго прыяцеля, утульнасцю, глухменню. Колас. Я сяджу пад уражаннем дзедавых адведзін і ўсміхаюся. Пестрак.

адве́дкі, ‑дак; адз. няма.

1. Наведванне жанчыны, якая нарадзіла дзіця. Цётка Параска.. частавала за сталом жанчын. Як павялося ў вёсцы, суседзі і знаёмыя калгасніцы прыйшлі ў адведкі. Гроднеў.

2. Тое, што і адведзіны.

адве́зены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адвезці.

адве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. адвёз, ‑везла і ‑вязла; заг. адвязі; зак., каго-што.

Везучы, вярнуць каго‑, што‑н.; завезці куды‑н. Машына спачатку адвезла начальніка, а тады ўжо і самога Сашку заімчала да яго новай кватэры. Чорны.