Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абва́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.

1. Тое, што і абвальванне. У тунэлі скончылася абвалка пароды.

2. Спец. Аддзяленне мяса ад касцей. Абвалка мясной тушы.

абвало́ўванне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвалоўваць — абвалаваць.

абвало́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абвалоўваць.

абвало́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абвалаваць.

абва́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвальваць — абваліць, абвальвацца — абваліцца.

абва́львацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абваліцца.

2. Зал. да абвальваць.

абва́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абваліць.

абва́льны, ‑ая, ‑ае.

Вялікай сілы, здольны абваліць, паваліць што‑н. То там, то тут наваколле ўздрыгвала ад моцных абвальных выбухаў бомб. Мележ.

абвандрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Абысці, аб’ездзіць, падарожнічаючы, нейкую тэрыторыю, пабываць у многіх мясцінах. [Кліменці:] Я па слядах Францішка Скарыны абвандраваў дзяржавы ўсёй Еўропы. Клімковіч.

абвапнава́цца, ‑нуецца; зак.

Спец. Пакрыцца солямі вапны.