Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абва́жванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абважваць — абважыць.

абва́жвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абважыцца.

2. Зал. да абважваць.

абва́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абважыць.

абва́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Памыліцца не ў сваю карысць пры ўзважванні чаго‑н.

абва́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго.

Адпускаючы каму‑н. тавар, знарок ці памылкова адважыць менш, чым трэба. Абважыць пакупніка.

абва́л, ‑у, м.

1. Падзенне часткі якой‑н. вялікай масы. Абвал шахты. Абвал сцяны.

2. Глыбы камення, зямлі або снежная лавіна, якія абрушыліся з гор. Вятры заміраюць у долах глыбокіх, Абвалы спыняюць патокі ў гарах. Гілевіч.

абвалава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абвалаваць.

абвалава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., што.

Спец. Насыпаць вал вакол або ўздоўж чаго‑н., каб засцерагчы што‑н. ад паводкі і інш.

абвалака́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвалакаць — абвалачы, абвалакацца — абвалачыся.

абвалака́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да абвалачыся.