Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абясшко́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Пазбавіць магчымасці прынесці шкоду; зрабіць бясшкодным. Абясшкодзіць міну. Абясшкодзіць яд. Абясшкодзіць рэцыдывіста. □ Чалавек прасіў праверыць, ці абясшкодзілі тую бомбу, бо яна можа нарабіць вялікай бяды. Хомчанка.

аб’яўле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аб’яўляць — аб’явіць.

2. Тое, што і абвяшчэнне (у 2 знач.).

аб’я́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад аб’явіць.

аб’яўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да аб’явіцца.

2. Зал. да аб’яўляць.

аб’яўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да аб’явіць.

аб’я́ўнік, ‑а, м.

Той, хто аб’яўляе што‑н.; асоба, якая дае аб’яву.

аб’я́ўніца, ‑ы, ж.

Жан. да аб’яўнік.

абяца́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Абяцанне (часцей нявыкананае). [Тапурыя:] — Цара-такі прагналі, але вольнасць народу багатыя не далі, ашукалі народ абяцанкамі... Самуйлёнак. Сымон жа крыўду дзён спазнаў, Цану спазнаў ён абяцанкам. Броўка. Абяцанка — цацанка, а дурню радасць. Прыказка.

•••

Абяцанкамі карміць гл. карміць.

абяца́нне, ‑я, н.

1. Дабравольнае абавязацельства зрабіць што‑н. Даць, выканаць абяцанне. Урачыстае абяцанне. □ Аксён моцна паціснуў руку настаўніку і пайшоў дадому, даўшы абяцанне вучыцца. Колас. Абяцанне было нялёгкае, і будаўнікі рабілі ўсё, каб стрымаць сваё слова. Краўчанка.

2. Абавязацельства, прынятае паводле рэлігійных перакананняў.

абяца́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абяцаць.