Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адшварто́ўвацца, ‑аецца.

Незак. да адшвартавацца.

адшварто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адшвартаваць.

адшкадава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

Разм.

1. Даць, шкадуючы, ашчаджаючы. Гною, бывала, — як ні мала ў хляве, — пад бульбу ледзь наскрабеш, а пад лён гаспадар адшкадуе. Палтаран.

2. Пакінуць шкадаваць, не шкадаваць болей.

адшкумата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Абы-як, не разбіраючыся, наспех ададраць. Потым.. [Іван] ад камбатавых новых летніх ануч адшкуматаў два белыя матузы. Няхай.

адшлёпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. каго. Надаваць каму‑н. плескачоў. Бабуля толькі што адшлёпала.. [Дзіму] за патаптаныя на клумбе кветкі. Гарбук.

2. Прайсці якую‑н. адлегласць па гразі. Пятнаццаць кіламетраў адшлёпаў па бездаражы.

адшліфава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад адшліфаваць.

2. у знач. прым. Які мае гладкую, выгладжаную паверхню. Аня села на адшліфаваныя поручні сходкаў і з дзіцячым захапленнем з’ехала ўніз. Карпюк.

адшліфава́цца, ‑фуецца; зак.

Пад уздзеяннем чаго‑н. набыць гладкую паверхню. [Віктар:] — Па дарозе.. [камяні] або перацерліся ў пясок, або адшліфаваліся ў круглыя галачкі. Маўр.

адшліфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак., што.

1. Апрацаваць шляхам шліфавання. Адшліфаваць дэталь. // Зрабіць роўным, гладкім.

2. перан. Згладзіць шурпатасці мовы, стылю. Нічога, нічога, браце Брыль! — заспакойваў яго старшыня. — Дапамажы, браце, правесці нам работу ў асноўным, а ўжо дэталі адшліфуем мы самі. Колас.

адшліфо́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адшліфавацца.

2. Зал. да адшліфоўваць.

адшліфо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адшліфаваць.