Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абястлу́шчвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абястлушчваць.

абястлу́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абястлусціць.

абясто́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абясточваць.

абясто́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абясточыць.

абясто́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Спец. Пазбавіць току, спыніць падачу току куды‑н. Абясточыць праводку.

абясхле́бець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Застацца без хлеба; стаць бясхлебным.

абясхле́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго.

Разм. Пазбавіць хлеба.

абясцу́краны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абясцукрыць.

абясцу́крыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Спец. Пазбавіць цукру якое‑н. рэчыва.

абясцэ́ненне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абясцэніць і стан паводле знач. дзеясл. абясцэніцца.