Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абяссла́віць, ‑слаўлю, ‑славіш, ‑славіць; зак., каго-што.

Тое, што і зняславіць.

абяссла́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абясславіць.

абяссла́ўлівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абясславіцца.

2. Зал. да абясслаўліваць.

абяссла́ўліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абясславіць.

абяссме́рціцца, ‑рчуся, ‑рцішся, ‑рціцца; зак.

Стаць незабыўным у памяці народа.

абяссме́рціць, ‑рчу, ‑рціш, ‑рціць; зак., каго-што.

Зрабіць незабыўным у памяці народа. Два вялікія сыны двух славянскіх народаў [Аляксандр Матросаў і Юліус Фучык] абяссмерцілі дату восьмага верасня 1943 года. Шкраба.

абяссме́рчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абяссмерціць.

абяссо́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абяссоліць.

абяссо́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Зменшыць колькасць солі ў чым‑н. або зусім пазбавіць што‑н. солі.

абяссо́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абяссольваць.