Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абяспло́джвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абясплоджваць.

абяспло́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абясплодзіць.

абяспло́дзець, ‑ее; зак.

Стаць бясплодным.

абяспло́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Зрабіць бясплодным. Абясплодзіць глебу.

абяссі́ленне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. абяссіліць.

абяссі́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абяссіліць.

2. у знач. прым. Тое, што і знясілены (у 2 знач.).

абяссі́лець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Тое, што і знясілець.

абяссі́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Тое, што і знясіліць.

абяссі́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абяссіліць.

абяссла́віцца, ‑слаўлюся, ‑славішся, ‑славіцца; зак.

Тое, што і зняславіцца.