абяскро́ўленне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абяскровіць і стан паводле знач. дзеясл. абяскровіцца.
абяскро́ўлены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абяскровіць.
2. у знач. прым. Белы, пазбаўлены яркай афарбоўкі; бледны (пра рукі, твар і пад.). Абяскроўлены твар.. [Насці] і рукі былі бялей за прасціну. Шамякін.
3. у знач. прым. перан. Пазбаўлены сілы, жыццяздольнасці. [Вучылішча] якраз толькі што вярнулася з фронту. Вярнулася абяскроўленае, малалікае — большасць курсантаў засталася там, на полі бою... Марціновіч.
абяскро́ўліванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абяскроўліваць.
абяскро́ўлівацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да абяскровіцца.
2. Зал. да абяскроўліваць.
абяскро́ўліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абяскровіць.
абяскры́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абяскрыліць.
абяскры́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
Адарваць, адрэзаць крылы, пазбавіць магчымасці лётаць. // перан. Пазбавіць творчых сіл, натхнення. [Дзяжа:] Хто волю смеў маю знясіліць І дух мой вольны абяскрыліць І палажыць яму мяжу? Колас.
абяскры́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абяскрыліць.
абяспа́мяцець, ‑памяцею, ‑памяцееш, ‑памяцее; зак.
Страціць памяць. Абяспамяцець ад гора.
абяспло́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абясплодзіць.