абяско́лераны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абясколерыць.
абяско́лераць, ‑ае; зак.
Тое, што і абясколерыцца. У чыстым, бясхмарным паднябессі, якое нібыта выцвіла і абясколерала, кружыў коршак. Сачанка.
абяско́лерванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абясколерваць — абясколерыць.
абяско́лервацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да абясколерыцца.
2. Зал. да абясколерваць.
абяско́лерваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абясколерыць.
абяско́лерыцца, ‑рыцца; зак.
1. Страціць яркасць афарбоўкі; зрабіцца бясколерным, выцвісці. На сонцы фарбы выцвілі, абясколерыліся.
2. перан. Страціць яркія індывідуальныя асаблівасці.
абяско́лерыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; заг. абясколеры; зак., каго-што.
1. Зрабіць бясколерным, зменшыць, аслабіць яркасць афарбоўкі. Абясколерыць тканіну, пражу.
2. перан. Пазбавіць яркіх індывідуальных асаблівасцей, зрабіць невыразным.
абяскро́вець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Страціць многа крыві.
абяскро́віцца, ‑віцца; зак.
1. Стаць бяскроўным, страціўшы многа крыві; пабляднець. Нейкае імгненне.. [Пыжык] стаяў нібы скамянелы. Твар пабялеў, губы абяскровіліся. Шыловіч.
2. перан. Стаць слабым, нежыццяздольным.
абяскро́віць, ‑кроўлю, ‑кровіш, ‑кровіць; зак., каго-што.
1. (рэдка). Пазбавіць крыві, зрабіць бяскроўным.
2. перан. Пазбавіць каго‑, што‑н. сілы, жыццяздольнасці. Абяскровіць варожую армію. // Пазбавіць жывога зместу, выразнасці, яркасці.