абсу́рдны, ‑ая, ‑ае.
Недарэчны, бязглузды. Абсурднае рашэнне.
абсу́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абсушыць.
абсу́шванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абсушваць — абсушыць; абсушвацца — абсушыцца.
абсу́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да абсушыцца.
2. Зал. да абсушваць.
абсу́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абсушыць.
абсу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абсушваць — абсушыць.
абсушы́цца, ‑сушуся, ‑сушышся, ‑сушыцца; зак.
Абсушыць сябе, сваю вопратку. Абсушыцца каля агню. □ Касцёр наш гарэў весела: пакуль сцямнела, мы добра абагрэліся і абсушыліся. Кірэенка. Глянуўшы на яго [Пятра], Сцяпан Фаміч загадаў яму зараз жа ісці да агню, абсушыцца. Краўчанка.
абсушы́ць, ‑сушу, ‑сушыш, ‑сушыць; зак., каго-што.
Зрабіць сухім; высушыць. Абсушыць мокрую вопратку. □ [Манг] выратаваў.. [дзяўчыну] з вады, перанёс сюды, абагрэў і абсушыў. Маўр.
абсцы́са, ‑ы, ж.
Спец. Адна з трох каардынат, якая паказвае месцазнаходжанне пункта ў прасторы.
[Ад лац. abscissa — адрэзаная, адсечаная.]
абсцэ́с, ‑у, м.
Гнойны нарыў; запаленне тканак якога‑н. органа з нагнаеннем. Аднойчы са здымкамі грудной клеткі зайшоў у палату прафесар і заявіў, што асколкі далі абсцэс лёгкага. Карпюк.
[Лац. abscessus.]