Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аббэ́рсаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад аббэрсаць.

аббэ́рсаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Неахайна абвязаць што‑н., аблытаць вяроўкай, шпагацінай і пад.

аббэ́рсваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аббэрсаць.

аббяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аббегчы, аббегаць.

абвадне́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвадняць — абвадніць. Штучнае абвадненне.

абвадні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Забяспечыць вадой, пабудаваўшы сістэму каналаў, сажалак, калодзежаў і пад. Абвадніць пустыню. Абвадніць рысавыя плантацыі.

абвадня́льны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з абвадненяем; прызначаны для абваднення. Абвадняльныя работы. Абвадняльны канал. Абвадняльная сістэма.

абвадня́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да абвадняць.

абвадня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да абвадніць.

абва́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абважыць.