Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абядне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Тое, што і збяднець.

абядні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.

Тое, што і збядніць.

аб’ядно́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. аб’ядноўваць — аб’яднаць.

аб’ядно́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да аб’яднацца.

2. Зал. да аб’ядноўваць.

аб’ядно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аб’яднаць.

абядня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да абядніць.

абязбо́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Штучна зняць боль (пры хірургічнай аперацыі і пад.). Абязболіць роды. Абязболіць замарожваннем.

абязбо́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абязбольваць — абязболіць.

абязбо́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абязбольваць.

абязбо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абязболіць.