аблята́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. аблятаць 2 — абляцець (у 4 знач.).
аблята́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Тое, што і аблётаць.
аблята́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абляцець.
абляце́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Апалы, адарваны (пра лісце, пялёсткі кветак і пад.).
абляце́ць, ‑лячу, ‑ляціш, ‑ляціць; зак.
1. каго-што. Праляцець вакол каго‑, чаго‑н. Абляцець вакол зямлі. □ Абляцеў Іван два разы свет на кані гнядой масці і вярнуўся дахаты. Якімовіч. // Праляцець збоку, мінуўшы каго‑, што‑н.
2. каго-што. Лётаючы, пабыць у многіх месцах, усюды. Род Забродскіх раскінуўся тут на паўсотні кіламетраў вакол, дык каб нават і на самалёце, то за дзень усіх не абляціш. Кулакоўскі. // перан. Разм. Хутка абысці, аб’ехаць пэўную прастору, мясцовасць. [Тоўхарт] адразу пабег аглядаць маёнтак ..Нягледзячы на сваю паважнасць, ён вельмі шпарка абляцеў усё. Чорны. // перан. Хутка распаўсюдзіцца, зрабіцца ўсім вядомым (пра чуткі, ідэі, навіны і пад.). Вестка аб тым, што ў шпіталь прыехаў Ленін, імгненна абляцела ўсе паверхі. П. Ткачоў. Ленінскі запавет абляцеў увесь свет. Прыказка.
3. каго-што. Разм. Праляцець хутчэй за каго‑, што‑н.; апярэдзіць у палёце.
4. без дап. Апасці, абсыпацца (пра лісце, пялёсткі кветак і пад.). Адлютавалі маразы, Цвет абляцеў духмяны з вішні. Зарыцкі. // Астацца без лісця, пялёсткаў. Замаркотнелі далі, Абляцелі крушыны, Толькі зерні ўставалі Там, дзе сейбіт іх кінуў. Броўка.
5. без дап. Адваліцца, адпасці. Тынк са сцен абляцеў.