абшчапі́ць, ‑шчаплю, ‑шчэпіш, ‑шчэпіць; зак., каго-што.
Разм. Абхапіць рукамі, абняць. — Прыехаў... прыехаў... — паўтарае.. [маці], але быццам яшчэ не зусім верыць гэтаму і таму не адпускае сына, абшчапіла рукамі ягоную шыю і не адпускае. Чыгрынаў.
абшчы́на, ‑ы, ж.
1. У дакласавым і як перажытак у класавым грамадстве — форма аб’яднання людзей, якой характэрна калектыўная ўласнасць на сродкі вытворчасці, сумесная праца з ураўняльным размеркаваннем, а таксама частковае або поўнае самакіраванне. Першабытная абшчына. Сямейная абшчына. Сялянская абшчына. □ Рускія рэвалюцыянеры-дэмакраты хоць і былі сацыялістамі-утапістамі, бо марылі перайсці да сацыялізма праз сялянскую абшчыну, мінаючы капіталіам, аднак яны карэнным чынам адрозніваліся ад сацыялістаў-утапістаў Заходняй Еўропы. Ларчанка.
2. Добраахвотнае аб’яднанне для сумеснай дзейнасці; брацтва, садружнасць, арганізацыя. Раскольніцкая абшчына. Абшчына хрысціян.
абшчы́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да абшчыны. Абшчынная ўласнасць. Абшчыннае землекарыстанне.
абшчы́паны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абшчыпаць.
2. у знач. прым. Выскубены, вышчыпаны, абарваны, аб’едзены. Абшчыпаная курыца. Абшчыпаныя бровы.
абшчыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Шчыпаючы, пазбавіць апярэння, лісця і пад.; абскубці. Абшчыпаць курыцу. Абшчыпаць куст.
2. Шчыпаючы, паабрываць (лісце, ягады, пялёсткі і пад.). Абшчыпаць пялёсткі. Абшчыпаць струкі гароху.
3. Шчыпаючы, параніць у многіх месцах. [Пеўні] абшчыпалі да крыві адзін другому грабяні. Крапіва.
абшчы́пвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да абшчыпваць.
абшчы́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абшчыпаць.
абшыва́ла, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Той, хто ўсіх абшывае; кравец. Тут, дзе бацька ягоны — вандроўны кравец, На ўсю воласць Адзін абшывала, ад Шацілак у Пайду, Ад Найды ў Дварэц Пахадзіў гэтым шляхам нямала. Зарыцкі.
абшыва́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Лодка з дошак, у адрозненне ад чаўна, які выдзёўбваецца з суцэльнага ствала дрэва. У адзін з такіх дзён я ўзяў вуды, пераплыў на абшыванцы Дняпро і па дарозе падаўся да віроў, на дальні заварот. Лупсякоў.