Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абшму́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абшмуляць.

абшму́ляны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абшмуляць.

абшму́ляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

1. Разм. Дакранаючыся да паверхні чаго‑н., тручыся, пашкодзіць што‑н.

2. Тое, што і абмуляць.

абшна́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абшнарыць.

абшна́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Разм. Пільна, уважліва абшукаць. [Тварыцкі] абшнарыў усе кусты і норы пад каменнямі. Чорны.

абшны́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Разм. Тое, што і абшнарыць.

абшука́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абшукаць.

абшука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Зрабіць вобыск дзе‑н., у каго‑н. [Начальнік атрада:] — Ну, хлопцы, абшукаць добра ўсе закануркі. Крапіва. За сталом сядзелі памешчык і надзьмуты палкоўнік. — Абшукаць! — быў кароткі загад. Міколку і дзеда старанна абшукалі. Лынькоў.

2. Агледзець старанна ўсё, шукаючы што‑н. Было вырашана абшукаць увесь лес повідну, у выпадку варожай аблавы агню не адкрываць, а хавацца. Кулакоўскі.

абшу́кванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абшукваць — абшукаць.

абшу́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абшукаць.