Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абчэ́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абчапляць. Старац сівы, як голуб, абчэплены торбамі і з кіем у руках, сядзіць на лаве. Купала.

абчэ́плівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абчапляцца, абчапіцца.

2. Зал. да абчэпліваць.

абчэ́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абчапляць, абчапіць.

абчэ́сванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абчэсваць — абчасаць.

абчэ́свацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абчасацца.

2. Зал. да абчэсваць.

абчэ́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абчасаць.

абшалёўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абшалёўваць — абшаляваць.

абшалёўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абшалёўваць.

абшалёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абшаляваць.

абшалёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак, ж.

Тое, што і шалёўка.