Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абля́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Апырскацца; запэцкаць сябе чым‑н. Абляпацца балотнай граззю.

абля́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Апырскаць, запэцкаць чым‑н. Абляпаць боты граззю.

абля́пвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да абляпацца.

абля́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абляпаць.

абляпі́ха, ‑і, ДМ ‑ляпісе, ж.

1. Калючая ягадная кустовая расліна сямейства лохавых. Паглядзелі яны вельмі добра на сібірскую абляпіху. Ягады на ёй не гроначкамі, не на віціначках, а як быццам налеплены, прыклеены.. да кары. Дубоўка.

2. зб. Духмяныя кіславатыя ягады гэтай расліны. Варэнне з абляпіхі.

абляпі́хавы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены, прыгатаваны з абляпіхі. Абляпіхавы алей.

абляпі́цца, ‑ляплюся, ‑лепішся, ‑лепіцца; зак.

Разм. Абляпіць сябе чым‑н. Абляпіцца пластырам.

абляпі́ць, ‑ляплю, ‑лепіш, ‑лепіць; зак., каго-што.

1. Прыстаць, прыліпнуць у многіх месцах да каго‑, чаго‑н., пакрыць усю паверхню. Шэрае неба, і пад ім — бясконцая дарога... вязкі бруд абляпіў колы. Мікуліч. Снег абляпіў у парках усе дрэвы. Хомчанка. // Шчыльна абхапіць з усіх бакоў (пра адзенне). Панчохі прамоклі, і вы адчуваеце, як непрыемна абляпілі яны вашы ногі... Васілевіч.

2. Наклейваючы, пакрыць чым‑н. у многіх месцах. І тут мне стала зразумела: ластаўкі з усіх бакоў абляпілі бляшанку зямлёй. Ляўданскі.

3. перан. Размясціўшыся ў вялікай колькасці, густа пакрыць якую‑н. паверхню; шчыльна абступіць з усіх бакоў; акружыць. Яны [аднакласнікі] у момант абляпілі з усіх бакоў сані, учапіліся за аглоблі, цягнулі за капылы, за палазы. Сіпакоў. Драбкі цукру мурашкі абляпілі так, што за імі нічога не было відаць. Пальчэўскі. Дзеці абляпілі хату, тоўпіліся на прызбах, заглядалі ў вокны. Васілевіч.

аблясе́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аблясіць.

аблясі́ць, ‑ляшу, ‑лясіш, ‑лясіць; ‑лясім, ‑лесіце; зак., што.

Засадзіць лесам якую‑н. плошчу, мясцовасць. Аблясіць пясчаныя землі.