аб’е́зны, ‑ая, ‑ае.
Такі, па якім аб’язджаюць; кружны.
аб’е́зны, ‑ая, ‑ае.
Такі, па якім аб’язджаюць; кружны.
аб’е́кт, ‑а,
1. Матэрыяльная рэчаіснасць, навакольны свет, які існуе па-за намі і незалежна ад нашай свядомасці.
2. З’ява, прадмет, асоба, якія падпадаюць пад уздзеянне каго‑, чаго‑н.
3. Прадпрыемства, будоўля, асобны ўчастак чаго‑н. як адзінка гаспадарчага або абароннага значэння.
4. Тое, што і дапаўненне (у 3 знач.).
[Ад лац. objectum — прадмет.]
аб’е́ктавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да аб’екта (у 3 знач.).
аб’е́ктны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да аб’екта (у 1, 4 знач.).
аб’ектывава́нне, ‑я,
Тое, што і аб’ектывацыя.
аб’ектывава́ны, ‑ая, ‑ае.
аб’ектывава́цца, ‑тывуецца;
аб’ектывава́ць, ‑тывую, ‑тывуеш, ‑тывуе;
Увасобіць (увасабляць) што‑н. у чым‑н. аб’ектыўным, рэчыўным, даступным для ўспрыняцця.
аб’ектыва́цыя, ‑і,
1. У ідэалістычнай філасофіі — ператварэнне суб’ектыўных вобразаў свядомасці ў самастойныя сутнасці, якія існуюць незалежна ад свядомасці.
2. Увасабленне, выражэнне чаго‑н. у матэрыяльных формах, вобразах, даступных успрыманню.
аб’ектывізава́насць, ‑і,
Стан, уласцівасць аб’ектывізаванага.