Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абіра́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абіраць — абабраць.

абіра́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абіраць (у 1 знач.).

2. у знач. прым. Ачышчаны ад лушпін. Абіраная бульба.

3. у знач. прым. Зняты з дрэва (пра садавіну). Абіраныя яблыкі.

абіра́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да абіраць.

абіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

1. Незак. да абабраць.

2. Незак. да абраць.

абі́ркі, ‑рак; адз. няма.

Адкіды чаго‑н., лушпінне, шалупінне і іншыя адходы ад бульбы, пладоў пры падрыхтоўцы іх да яды або пасля перабірання.

абісі́нец,

гл. абісінцы.

абісі́нка,

гл. абісінцы.

абісі́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да Абісініі, абісінцаў.

абісі́нцы, ‑аў; адз. абісінец, ‑нца, м.; абісінка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. абісінкі, ‑нак; ж.

Ранейшая назва асноўнага насельніцтва Эфіопіі (Абісініі); эфіопы.

абітурые́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Вучань, які канчае сярэднюю школу, а таксама выпускнік, які наступае ў ВНУ. Дарогаю да інтэрната, у якім размяшчаліся абітурыенты, паміж Галяй і Косцікам ішла мірная, лагодная гаворка. Сабаленка. Зрэшты, хто мы такія? І не вучні ўжо і не студэнты яшчэ — абітурыенты. Асіпенка.

[Ад лац. abituriens, abiturientis— гатовы пайсці, пакінуць.]