абу́за, ‑ы, ж.
Непрыемныя абавязкі, лішні клопат, турбота. [Тхорык:] — Дырэктар так і сказаў: конь нам цяпер — абуза, толькі лішні перавод фуражу. Кулакоўскі.
абулі́я, ‑і, ж.
Спец. Расслабленне ці страта волі, выкліканыя хваробай; бязволле.
абумо́віць, ‑моўлю, ‑мовіш, ‑мовіць; зак., што.
1. Абмежаваць што‑н. пэўнымі ўмовамі, дагаворамі; агаварыць.
2. Выклікаць сабой што‑н., з’явіцца прычынай, матывам для ўзнікнення чаго‑н. Новы, глыбока рэвалюцыйны змест паэзіі Пестрака абумовіў новыя формы паэтычнага выяўлення. Хромчанка. // Зрабіць магчымым што‑н., будучы неабходнай умовай яго існавання. Эпоха, што нарадзіла і абумовіла творчасць Купалы, характарызуецца падзеямі выключнай гістарычнай важнасці. Івашын.
абумо́ўленасць, ‑і, ж.
Залежнасць ад пэўных умоў, акалічнасцей. Узаемасувязь і абумоўленасць рэчаў.
абумо́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абумовіць.
абумо́ўлівацца, ‑аецца; незак.
Зал. да абумоўліваць.
абумо́ўліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абумовіць.
абура́льны, ‑ая, ‑ае.
Які выклікае гнеў, абурэнне, незадавальненне. Абуральны ўчынак.
абу́ранасць, ‑і, ж.
Стан абуранага. Хлопец мімаволі сціснуў аўтамат і змер[а]ў Грэчку бязлітаснымі блакітнымі вачыма, якія гарэлі ад гневу і абуранасці. Мележ.
абу́раны 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абу́рыць.
абу́раны 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абуры́ць.