Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абезгало́сець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Пра спевакоў — страціць голас; зрабіцца безгалосым.

абезгало́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абезгаловіць.

абезгало́ўліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абезгалоўліваць — абезгаловіць.

абезгало́ўліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абезгаловіць.

абеззара́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абеззаразіць.

абеззара́жвальны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для абеззаражвання, дэзінфекцыі. Абеззаражвальныя рэчывы.

абеззара́жванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абеззаражваць — абеззаразіць.

абеззара́жвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абеззаразіцца.

2. Зал. да абеззаражваць.

абеззара́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абеззаразіць.

абеззара́зіцца, ‑зіцца; зак.

Пазбавіцца ад хваробных мікробаў, дэзінфіцыравацца.