Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абдзе́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абдзяліць.

абдзернава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абдзернаваць.

абдзернава́ць, ‑дзярную, ‑дзярнуеш, ‑дзярнуе; зак., што.

Абкласці дзёрнам. Абдзернаваць абочыны дарогі.

абдзе́рці, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ, ‑дзяром, ‑дзераце; пр. абдзёр, ‑дзерла; заг. абдзяры; зак., каго-што.

1. Зняць, садраць з паверхні чаго‑н. верхні слой, кару і пад.; абадраць. [Бародка] стаяў на каленях і шчапаў з тоўстага сасновага палена лучыну, клаў яе ў пліту, пасля з бярозавага кругляка абдзёр бяросту, падпаліў. Шамякін. // Разм. Пашкодзіць скуру цела. Абдзерці нагу. Абдзерці твар.

2. перан. Тое, што і абабраць (у 2 знач.).

•••

Абдзерці як ліпку — тое, што і абадраць як ліпку (гл. абадраць).

абдзе́рціся, ‑дзяруся, ‑дзярэшся, ‑дзярэцца; ‑дзяромся, ‑дзерацеся; пр. абдзёрся, ‑дзерлася; заг. абдзярыся; зак.

Тое, што і абадрацца.

абдзёрты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абдзерці.

2. у знач. прым. Разм. Тое, што і абадраны (у 2 знач.). [Іван Тадорык] зняў са сцяны скрыпку, прысеў на цвёрдую канапку з абдзёртаю абіўкаю і выігрываў нейкія мелодыі. Колас.

3. у знач. прым. Бедны, знядолены. Чым ты была, Беларусь мая родная, — Хіба ж не бачылі нашыя вочы? Вечна абдзёртая, вечна галодная, Сонца не ведала, а толькі ночы. Купала.

абдзёўбвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абдзёўбваць.

абдзёўбваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абдзяўбці, абдзяўбаць.

абдзіма́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абдзімаць — абадзьмуць.

абдзіма́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да абдзімаць.