Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абгаво́ры, ‑аў; адз. абгавор, ‑у, м.

Нядобразычлівыя выказванні пра каго‑н. У часе гэтых сесій-збораў Было нямала абгавораў І розных штучак, жартаў, кпінак, Ліхіх і добрых успамінак. Колас.

абга́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абгадзіць.

абга́джвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абгадзіцца.

2. Зал. да абгаджваць.

абга́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да. абгадзіць.

абга́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Разм. Забрудзіць сябе чым‑н.

абга́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Разм. Забрудзіць што‑н. чым‑н. // перан. Зганьбіць, зняславіць. Вось тут і паспрабуй уладзіць: паможаш іншаму, а ён цябе абгадзіць. Корбан.

абгалі́ць, ‑галю, ‑голіш, ‑голіць; зак.

Тое, што і агаліць (у 7 знач.). Пакуль нашы разведчыцы і праважатыя з’ядуць крупнік, абгалю ўсіх не горш, як у гарадской цырульні. Кулакоўскі.

абга́мтацца, ‑аецца; зак.

Абл. Абмяцца. Каўнер абгамтаўся вакол шыі. Чорны.

абганя́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Тое, што і анучнік.

абганя́льны, ‑ая, ‑ае.

1. З дапамогай якога праворваюць міжрадкоўе. Абганяльны трактар.

2. Які сеецца радамі і патрабуе міжрадковай апрацоўкі. Абганяльныя культуры.