Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абва́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго.

Адпускаючы каму‑н. тавар, знарок ці памылкова адважыць менш, чым трэба. Абважыць пакупніка.

абва́л, ‑у, м.

1. Падзенне часткі якой‑н. вялікай масы. Абвал шахты. Абвал сцяны.

2. Глыбы камення, зямлі або снежная лавіна, якія абрушыліся з гор. Вятры заміраюць у долах глыбокіх, Абвалы спыняюць патокі ў гарах. Гілевіч.

абвалава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абвалаваць.

абвалава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., што.

Спец. Насыпаць вал вакол або ўздоўж чаго‑н., каб засцерагчы што‑н. ад паводкі і інш.

абвалака́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвалакаць — абвалачы, абвалакацца — абвалачыся.

абвалака́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да абвалачыся.

абвалака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абвалачы.

абвала́кванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абвалакваць — абвалачы.

абвала́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да абвалачыся.

абвала́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абвалачы.