Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абця́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

Тое, чым абцягнута што‑н. Крэслы са скураной абцяжкай.

абцяжны́, ‑ая, ‑ое.

Які прызначаны, служыць для абцягвання. Абцяжная машына.

абцяка́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць абцякальнага. Абцякальнасць формы.

абцяка́льнік, ‑а, м.

Спец. Прыстасаванне, якое змяншае супраціўленне паветра пры руху.

абцяка́льны, ‑ая, ‑ае.

1. З вонкавымі абрысамі, што забяспечваюць пры руху найменшае супраціўленне паветра. Абцякальная форма.

2. перан. Кніжн. Які абыходзіць спрэчныя пытанні. Абцякальны адказ.

абцяка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абцякаць — абцячы.

абцяка́ць, ‑ае; незак., што.

1. Агінаць, абыходзіць што‑н. у сваім цячэнні. Вада з абодвух бакоў абцякала камень. □ Моцны вецер б’е ў твар, з сілай абцякае цела. Шынклер. // Абходзіць, аб’язджаць, абмінаючы каго‑, што‑н. Абцякаючы фурманкі, статак авечак імчаўся па дарозе.

2. Разм. Сцякаць з чаго‑н. мокрага (пра вадкасць). З бялізны абцякала вада.

абцярпе́цца, ‑цярплюся, ‑церпішся, ‑церпіцца; зак.

Разм. Звыкнуцца з чым‑н. непрыемным, з якімі‑н. непаладкамі. Пад канец другога тыдня астрожная адзінота і нуда сталі менш мучыць Максіма. Ён абцярпеўся і пачаў крыху прывыкаць да ўсяго гэтага. Машара.

абцярэ́блены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абцерабіць.

абцярэ́бліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абцярэбліваць — абцерабіць.