Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абцягну́цца, ‑цягнецца; зак.

1. Апусціцца, абвіснуць пад цяжарам чаго‑н. Вяроўка абцягнулася.

2. Паправіць на сабе адзенне. Шэмет моўчкі ўстаў, абцягнуўся, абтрапаўся і зрабіў крок наперад. Лобан.

абцягну́ць, ‑цягну, ‑цягнеш, ‑цягне; зак., што.

1. Паправіць, прывесці ў парадак адзенне і пад., пацягнуўшы ўніз. [Жэнька] глянула з замілаваннем на сваю ляльку Ганульку, якая спала побач з ёю, абцягнула на ёй сукенку. Крапіва.

2. Туга нацягнуўшы, абшыць, абабіць што‑н. тканінай і пад. Абцягнуць скурай крэсла.

3. Апусціць, адцягнуць. Бялізна абцягнула вяроўку.

4. Абвесці што‑н. чым‑н.; абгарадзіць. Абцягнуць агарод дротам.

абцяжа́ранасць, ‑і, ж.

Стан абцяжаранага.

абцяжа́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абцяжарыць.

абцяжа́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абцяжарваць — абцяжарыць.

абцяжа́рвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абцяжарыцца.

2. Зал. да абцяжарваць.

абцяжа́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абцяжарыць.

абцяжа́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. Зрабіцца цяжкім, вагавітым.

2. перан. Узяць на сябе многа клопату, цяжкасцей.

абцяжа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; заг. абцяжар; зак., каго-што.

1. Зрабіць цяжкім, вагавітым. Наліліся антонаўкі сокам густым, Абцяжарылі нізкія яблыні. Панчанка. // Выклікаць адчуванне стомленасці. Нават зморанасць, якая абцяжарыла ногі і рукі, была прыемнай. Мележ.

2. перан. Нарабіць многа клопату, непрыемнасці, цяжкасцей. Сотнікаў адчуваў, як проста было ператварыцца з напарніка ў абузу, і найбольш асцерагаўся менавіта таго, хоць і ведаў, што калі здарыцца найгоршае — выйсце для сябе знойдзе сам, не абцяжарыць нікога. Быкаў.

абця́жачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да абцяжкі, служыць для абцяжкі. Абцяжачная тканіна.