абстру́ганы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абстругаць.
абструга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Стругаючы, зрабіць гладкім; абчысціць. Абстругаць вудзільна. □ Рыгор моўчкі здзеў гарнітур і далікатна павесіў яго на сцяне, на драўляным круку, які.. сам абстругаў з дубовага дручка. Гартны.
абстру́гванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абстругваць — абстругаць.
абстру́гвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да абстругваць.
абстру́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абстругаць.
абструкцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Які мае дачыненне да абструкцыі; які праводзіцца шляхам абструкцый. Абструкцыйныя прыёмы барацьбы.
абстру́кцыя, ‑і, ж.
Кніжн. Метад барацьбы, пераважна парламенцкай, накіраванай на зрыў якога‑н. мерапрыемства (выступлення, пасяджэння, сходу) шляхам выкрыкаў і пад. Парламенцкая абструкцыя. // Дзеянне, адкрыта накіраванае на зрыў чаго‑н.
[Ад лац. obstructio — перашкода.]
абструкцыяні́зм, ‑у, м.
Кніжн. Сістэма палітычнай барацьбы шляхам абструкцый.
абструкцыяні́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Кніжн. Прыхільнік ці непасрэдны ўдзельнік абструкцыі. Абструкцыяністы ў сейме.
абструкцыяні́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Уласцівы абструкцыяністу, абструкцыяністам. Абструкцыянісцкія паводзіны. Абструкцыянісцкая тактыка.