абто́чвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да абтачыцца.
2. Зал. да абточваць.
абто́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абтачыць.
абто́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абтачыць — абточваць.
абто́чны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для абточкі. Абточны станок.
абтрапа́нец, ‑нца, м.
Разм. Тое, што і абадранец. [Міхалапіха:] — Я табе пакажу, дурань, абтрапанец, як да дачкі заляцацца! Лупсякоў.
абтрапа́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абтрапаць.
2. у знач. прым. Паношаны, падраны ад доўгага ўжывання. [Чыжык] найбольш дзівіўся на схуднелыя твары новых сяброў, на абтрапанае, бруднае адзенне, на абутак, з-пад падэшваў якога відаць былі босыя ногі. Лупсякоў.
абтрапа́цца, ‑траплюся, ‑трэплешся, ‑трэплецца; зак.
1. Ачысціць сябе ад чаго‑н. Абтрапацца ад снегу. // (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ачысціцца ад кастрыцы (пра лён, цяньку).
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падрацца, абабіцца па краях (пра вопратку). Варвара раскідвае пінжак на каленях і крытычна праглядае рукавы: ці не падпаролася падкладка, ці не абтрапаліся краі. Васілевіч.
абтрапа́ць, ‑траплю, ‑трэплеш, ‑трэпле; зак., каго-што.
1. Абабіць, страсці што‑н. з чаго‑н. Абтрапаць пыл з шапкі. // Ачысціць трапаннем (лён, цяньку). Абтрапаць жменю лёну.
2. Падраць, абабіць па краях (пра вопратку). Абтрапаць падол спадніцы. Абтрапаць рукавы.
абтраса́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да абтрэсціся.
2. Зал. да абтрасаць.
абтраса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абтрэсці.