Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абтачы́цца, ‑точыцца; зак.

Стаць гладкім, абточаным.

абтачы́ць, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

1. На такарным станку ці з дапамогай якіх‑н. інструментаў надаць чаму‑н. патрэбную форму. Абтачыць дэталь. // Зрабіць роўнай, гладкая паверхню чаго‑н., апрацаваўшы яе на тачыле, бруску і пад. / у перан. ужыв. Слова — меч. Абтачыць яго — асалода, — Во аднолькава трэба ўмець і мячом, і сяўнёй валодаць. Таўбін.

2. Абгрызці, аб’есці з усіх бакоў (пра грызуноў, насякомых).

абто́птванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абтоптваць — абтаптаць, абтоптвацца — абтаптацца.

абто́птвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абтоптваць.

абто́птваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абтаптаць.

абто́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абтаўчы.

абто́ўкваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абтаўчы.

абто́ўчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абтаўчы.

абто́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абтачыць.

абто́чванне, ‑я, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абточваць — абтачыць.